viasna on patreon

“Собеседник”: Спявачку Ларын забароняць у Беларусі?

2012 2012-07-20T16:35:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/loreenbialiacki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пераможца «Еўрабачання-2012» Ларын апранула майку з заклікам вызваліць Алеся Бяляцкага

Пераможца «Еўрабачання-2012» Ларын апранула майку з заклікам вызваліць Алеся Бяляцкага

Пераможца «Еўрабачання-2012» Ларын апранула майку з заклікам вызваліць беларускіх палітвязняў, паведамляе сваім чытачам расійскае выданне Собеседник.ru.   

З'яўленне на фестывалі «Славянскі базар» трыумфатаркі мінулага Еўрабачання - спявачкі Ларын са Швецыі нарабіла нямала шуму. Акрамя свайго выступу на цырымоніі адкрыцця фестывалю, зорка запомнілася сваім смелым і нечаканым выпадам супраць існуючага ў краіне палітычнага ладу, які называюць “апошняй дыктатурай Еўропы”.

Знаходзячыся праездам у Менску, зорка шоў бізнэсу Ларын нечакана наведала мерапрыемства з удзелам ... беларускай палітычнай апазіцыі, дзе сустрэлася з жонкай палітвязня Алеся Бяляцкага і незалежнымі беларускімі журналістамі. Як аказалася, Ларын - заўзятая актывістка і змагар за правы чалавека.

- Я доўга думала, перш чым прыехаць у Беларусь, ведаючы пра шматлікія парушэнні правоў чалавека ў гэтай краіне, - патлумачыла сваю пазіцыю Ларын. - Але тут ёсць людзі, якім падабаецца мая музыка. Калі б я не прыехала, гэта было б непавагай да іх. А па-другое, я прыехала, каб выказаць сваё меркаванне, таму што я свабодны чалавек.

Пасля сустрэчы яна апранула майку з выявай палітвязня і надпісам па-ангельску: “Свабоду Алесю Бяляцкаму”.

І хоць рэакцыя на смелы ўчынак еўрапейскай госці самога прэзідэнта Лукашэнкі застаецца пакуль невядомай, многія журналісты сышліся ў меркаванні, што цяпер у Беларусь пераможцы Еўрабачання ўезд, на жаль, замоўлены...

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства