Калегія ВГС cпыніла разгляд скаргаў царквы 'Новае жыцьцё'
16 лістапада Касацыйная калегія Вышэйшага Гаспадарчага суду спыніла разгляд скаргаў царквы "Новае жыцьцё", паведаміла прэс-служба Хартыі’97. Яны будуць разгледжаныя пасля паседжаньня Прэзыдыўма Вышэйшага Гаспадарчага суду адносна законнасьці рашэньня аб пазбаўленьні царквы зямлі і будынка.
На працягу 23 дзён больш за 100 пратэстантаў трымалі галадоўку у падтрымку свайго храма, які знаходзіцца ў Менску па адрасе вул. Кавалёва, 72. Людзі кругласуткава не выходзілі з будынку, патрабуючы такім чынам адмяніць рашэньне Гаспадарчага суду Менска аб спыненьні права царквы на карыстаньне зямельным участкам і будынкам, а таксама аб іх канфіскацыі і прымусовым выкупе.
4 лістапада Прэзідыўм Вышэйшага Гаспадарчага суду Беларусі (ВГС) адмяніў судовыя пастановы, датычныя ўласнасці царквы "Новае жыцьцё" і накіраваў справу на новы разгляд.