viasna on patreon

Абаронцу Ўручча — 5 сутак і 20 базавых штрафу

2012 2012-07-18T21:27:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Судьдзя Алена Ананіч прызнала вінаватым Леаніда Мажальскага адразу па трох артыкулах Адміністрацыйнага кодэксу. Паводле артыкулу 17.1 «Дробнае хуліганства» актывіста пакаралі двума суткамі арышту. За «непадпарадкаваньне законнаму распараджэньню ці патрабаваньню службовай асобы пры выкананьні ёй службовых паўнамоцтваў» — трыма суткамі. За «парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавых мерапрыемстваў» Леанід Мажальскі мусіць выплаціць штраф у памеры 2 мільёнаў рублёў (20 базавых велічыняў).

З залі суду Леаніда Мажальскага павезьлі ў ізалятар на Акцэсьціна, дзе ён будзе адбываць 5-дзённае пакараньне. Ён пасьпеў паведаміць «Свабодзе», што сваёй віны не прызнае і лічыць справу цалкам сфабрыкаванай.

​​Падчас судовага працэсу адвакат Вольга Безбародкіна зьвяртала ўвагу на станоўчыя характарыстыкі Мажальскага і на ягонае службовае становішча — ён намесьнік старшыні жыльлёва-будаўнічага каапэратыву. Паводле яе словаў, Мажальскі ня мог не ангажавацца ў справу добраўпарадкаваньня мікрараёну, таму арганізаваў дзяжурствы ў сквэры. Вольга Безбародкіна заклікала суд спыніць справу Мажальскага.

Рашэньне пакараць Мажальскага судьдзя вынесла на падставе падзеяў 4 і 5 ліпеня ў сквэры, дзе пачалі будаваць дом для спэцназу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства