Віцебск: ініцыятыўная група Уладзіміра Правальскага зарэгістравана са скарачэннем
Камісія Віцебскай Кастрычніцкай выбарчай акругі №20 зарэгістравала ініцыятыўную групу Уладзіміра Правальскага
Групу ўдзельніка мінулай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі камісія "скараціла" на восем чалавек. Было сказана, што яны адмовілі факт добраахвотнага ўключэння ў ініцыятыўную групу.
Уладзімір Правальскі адзіны, хто прадставіў камісіі ўсе дадзеныя пра сваіх прыхільнікаў, напісаныя імі ўласнаручна, з нумарамі пашпартоў, адрэсамі і асабістымі подпісамі. І ён кажа, што не будзе звяртацца да людзей, каб высветліць, што ж адбылося з іхнымі адмовамі:
"Я памятаю, які быў ціск на людзей падчас прэзідэнцкай кампаніі. Тады таксама многія адмаўляліся, а потым прызнаваліся мне, што іх прымусілі гэта зрабіць. Навошта ставіць людзей у няёмкае становішча? Я ж не буду з імі судзіцца, што яны мяне падвялі".
Група Уладзіміра Правальскага ўсё адно аказалася большай, чымсьці ў іншых кандыдатаў. У ёй было 88 чалавек, засталося 80.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"