viasna on patreon

Жлобін: зарэгістравана ініцыятыўная група прадстаўніка “Справядлівага свету”

2012 2012-07-18T15:09:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/smlogo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ініцыятыўная група Валерыя Рыбчанкі, кіраўніка раённай арганізацыі партыі левых “Справядлівы свет”, зарэгістравана па Жлобінскай выбарчай акрузе.

У склад групы увайшло 20 чалавек. Узначальвае групу намеснік старшыні раённай партыі Анатоль Сцепаненка.

“Як мне і паведамілі напярэдадні, ніякіх праблем з рэгістрацыяй не ўзнікла. Патэлефанавалі яшчэ ўчора, каб я зайшоў і забраў пасведчанне, але мяне не было ў горадзе”, – распавёў спадар Рыбчанка. Бліжэйшым часам сябры ініцыятыўнай групы прыступяць да збору подпісаў, неабходных для  рэгістрацыі кандыдата.

Раённая структура Партыі БНФ адмовілася ад удзелу у гэтых выбарах. “Калі мы і будзем удзельнічаць, то толькі ў якасці назіральнікаў”, – паведаміў на гэты конт намеснік старшыні раённай арганізацыі ПБНФ Барыс Макоўскі.

А вось структура Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў Жлобіне пакуль абдумвае свой удзел у парламенцкіх выбарах-2012. У сябраў партыі ёсць яшчэ адзін дзень, каб падаць заяўку на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы. Калі прадстаўнікі партыі не паспеюць гэтага зрабіць, застаецца яшчэ шанец вылучыць свайго кандыдата ад партыі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства