Полацк: зарэгістравана ініцыятыўная група Лідзіі Сагідулінай
https://spring96.org/be/news/54470
2012
2012-07-17T18:34:00+0300
2012-07-17T18:34:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/sagidulina.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ініцыятыўная група Лідзіі Сагідулінай, віцебскай актывісткі кампаніі «Гавары праўду», зарэгістравана па Полацкай гарадской выбарчай акрузе № 28.
У склад групы ўвайшлі ў асноўным полацкія і наваполацкія актывісты кампаніі «Гавары праўду». Кіраўніком групы з'яўляецца Яўген Вільскі, жыхар Наваполацка. У склад ініцыятыўнай групы не ўключаны адзін з жыхароў Полацка, чые імя і імя па бацьку, а гэтак жа месца рэгістрацыі былі няправільна пазначаны ў спісе.
З заўтрашняга дня сябры ініцыятыўнай групы Лідзіі Сагідулінай могуць прыступіць да збору неабходнай для рэгістрацыі кандыдата 1000 подпісаў.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»