viasna on patreon

Суды не задавальняюць скаргі партый з-за няправільных подпісаў

2012 2012-07-17T13:49:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/menharsud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мінскі гарадскі суд адмовіўся ўзбуджаць справу па скарзе Аб'яднанай грамадзянскай партыі з нагоды фарміравання акруговых выбарчых камісій.

Паводле інфармацыі прэс-службы партыі, суддзя А. Рамашэўская матывавала адмову тым, што скарга павінна быць падпісана кіраўніком партыі. Аднак лідэр АГП Анатоль Лябедзька на той момант быў у ад'ездзе, таму скаргу падпісаў яго намеснік.

Лябедзька назваў тлумачэнне судом закона «занадта свабодным», паколькі любы кіраўнік, па яго словах, можа знаходзіцца ў адпачынку, працяглай камандзіроўцы або ў бальніцы.

Нагадаем, з дзевяці прадстаўнікоў АГП у склад камісій быў уключаны толькі адзін чалавек, што, на думку партыі, парушае канстытуцыйныя правы грамадзян на ўдзел у выбарах і з'яўляецца дыскрымінацыйным у адносінах да АГП. Партыя патрабавала прызнаць незаконным рашэнне прэзідыума Мінгарсавета і Мінгарвыканкама аб стварэнні акруговых выбарчых камісій і абавязаць іх прыняць новае рашэнне.

Не ўвянчаліся поспехам і падобныя дзеянні Партыі БНФ, якая падала ў агулам 30 скаргаў на неўключэнне сябраў партыі ў акруговыя выбаркамы, у тым ліку сем скаргаў - у Мінскі гарадскі суд, пяць - у Мінскі абласны суд, па 9 - у Магілёўскі і Гродзенскі абласныя суды.

Суд Гарадзенскай вобласці адмовіў у разглядзе скаргаў, паколькі яны былі падпісаны нібыта неправамоцнай асобай, хоць у прадстаўніка партыі былі адпаведныя дакументы.

Як паведаміла прэс-сакратар Партыі БНФ Наталля Мотуз, падобная сітуацыя адбылася і ў Магілёўскім абласным судзе. У якасці прычыны для адмовы ва ўзбуджэнні справы суд звярнуў увагу на той факт, што ў вырашэнні Сойму БНФ ад 23 чэрвеня, які надзяліў Дзмітрыя Салаўёва правам падаваць скаргу і прадстаўляць інтарэсы партыі ў судзе, не было прапісана асобным радком, што ён мае права подпісы.

Мінскі абласны і Мінскі гарадскі суды таксама не задаволілі скаргі партыі, бо палічылі, што актывістам адмоўлена ва ўключэнні ў склад выбарчых камісій на законнай падставе.

З 57 актывістаў, вылучаных Партыяй БНФ і грамадскай арганізацыяй БНФ «Адраджэньне», у камісіі патрапілі толькі 12 чалавек.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства