viasna on patreon

Брэст: На выбары ідуць прадстаўнікі ”Справядлівага свету” і АГП

2012 2012-07-17T13:00:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rakirouka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Брэсце суполка Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” збіраецца вылучыць сваіх кандыдатаў у дэпутаты на чатырох выбарчых акругах. У акруговыя выбаркамы ўжо пададзены заявы аб рэгістрацыі  ініцыятыўных групаў па збору подпісаў. Па Брэсцкай-Заходняй акрузе № 1 вылучаецца старшыня гарадской арганізацыі "Справядлівага свету" Людміла Дзенісенка, па Брэсцкай-Цэнтральнай акрузе № 2 - Вадзім Дарахвелідзэ, па Брэсцкай-Усходняй акрузе № 3 - Ірына Серыкава, па Брэсцкай-Памежнай акрузе № 4 - старшыня Брэсцкай раённай арганізацыі Анатоль Новік.

Мясцовая структура Аб’яднанай грамадзянскай партыі, у сваю чаргу, збіраецца вылучаць у абласным цэнтры аданого свайго прадстаўніка на Брэсцкай-Усходняй акрузе № 3 – Дыяну Касцюковіч. Як паведаміў старшыня абласной арганізацыі АГП Уладзімір Вуек,

за яе таксама плануецца збіраць подпісы, аднак яны не будуць перададзены у выбаркам. Адначасова Касцюковіч будзе вылучана на партыйным з’ездзе, правядзе агітацыйную кампанію і здыме сваю кандыдатуру за некалькі дзён да галасавання - у адпаведнасці са стратэгіяй АГП на гэтых выбарах. 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства