viasna on patreon

У Брэсце працягваецца змаганне за даступныя кошты на жыллё

2012 2012-07-17T10:17:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzienisienka_aliaksandr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сябра партыі “Справядлівы свет” Аляксандр Дзенісенка (Брэст)

Сябра партыі “Справядлівы свет” Аляксандр Дзенісенка (Брэст)

Сябру Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Аляксандру Дзенісенку адмоўлена ў задавальненні нагляднай скаргі на рашэнне Брэсцкага абласнога суда, які не знайшоў парушэнняў у дзеяннях мясцовых уладаў. Размова ідзе пра забаронены ў абласным цэнтры пікет, мэтай якога было прыцягнуць увагу грамадскасці да невыканання артыкула Канстытуцыі Беларусі, што гарантуе права на даступнае жыллё.

Актывіст партыі “Справядлівы свет” мяркуе, што напярэдадні выбараў уладам увогуле не хочацца, каб узнімаліся набалелыя праблемы, што хвалююць многіх людзей. “Калі казаць пры кошты на жыллё, дык нават атрымаўшы заробак у 500 даляраў ЗША, мала хто здолее пабудаваць ці купіць кватэру, якая зараз каштуе каля 100 тысяч даляраў”, - адзначае Аляксандр Дзенісенка. Ён мае намер працягваць абскарджваць рашэнне пра забарону пікету і наступным крокам будзе зварот у Вярхоўны суд РБ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства