viasna on patreon

Судзяць за пратэст супраць ушчыльненьня забудовы Уручча

2012 2012-07-17T09:41:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mazhalski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Мажальскі. Здымак nn.by

Леанід Мажальскі. Здымак nn.by

Адміністрацыйная справа Леаніда Мажальскага, які пратэставаў супраць будаўніцтва дома для спецназа ва Ўруччы, будзе разгледжаная 17 ліпеня ў 14-00 у судзе Першамайскага раёна Менска. Суддзя Алена Ананіч.

Мажальскі быў затрыманы 5 ліпеня, калі спрабаваў перашкодзіць будаўнікам усталяваць будпляцоўку. Леаніда Мажальскага і яго жонку завезлі ў гарадскі аддзел міліцыі Першамайскага РУУС. Там мужчыне стала дрэнна — падняўся ціск, яму выклікалі «хуткую».

На Мажальскага склалі тры адміністрацыйныя пратаколы: за арганізацыю несанкцыянаванага сходу, перашкоду будаўнікам і супраціўленьне міліцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства