Драгічын: падчас канцэрту – датэрміновая агітацыя
Пад час святкавання дня горада ў Драгічыне 15 ліпеня начальнік мясцовай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Васіль Хвацік азадачыў гараджан. Калі людзі сабраліся на канцэрт, ён выйшаў на сцэну, узяў мікрафон і не толькі павіншаваў грамадзян са святам, але і зрабіў гучную заяву, што 15 ліпеня зарэгістравана ініцыятыўная група аднаго з прэтэндэнтаў у кандыдаты -- спадара Дарагакупеца з Іванава, дзе той кіруе ў жыллёва-камунальнай гаспадаркай. Васіль Хвацік адзначыў, што ягоны калега -- вельмі добры кіраўнік і цудоўны чалавек, таму просьба да ўсіх драгічынцаў прагаласаваць за Юрыя Дарагакупца.
Прадстаўнік БХК у Брэсцкай вобласці Валянцін Лазарэнкаў не выключае падачу скаргі ў Днепрабугскую выбарчую акруговую камісію № 10, а таксама ў ЦВК на парушэнне выбарчага заканадаўства, а менавіта – ажыццяўленне датэрміновай агітацыі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”