viasna on patreon

Спіс сябраў акруговай камісіі Белавежскай выбарчай акругі № 8 не апублікаваны своечасова

2012 2012-07-16T17:43:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gazety.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нягледзячы на тое, што паседжанне выбарчай камісіі Белавежскай выбарчай акругі № 8 адбылося 9 ліпеня, дзе абіраліся старшыня,  намеснік і сакратар, выбаршчыкі Маларыцкага раёна не мелі магчымасці пазнаёміцца са спісам іх акруговай камісіі і яе кіраўніцтвам. У апошнім нумары газеты Маларыцкага раёна “Голас часу” за 14 ліпеня яшчэ не быў надрукаваны спіс камісіі. Цікава тое, што пры гэтым амаль усю другую старонку зайняў артыкул Лазавіка “Формирование участковых избирательных комиссий должно пройти также прозрачно, как окружных”, дзе сакратар ЦВК Лазавік кажа, што акруговыя камісіі створаны.

Першапачаткова на пытанне сябра акруговай камісіі ад Партыі БНФ Пятра Андрыевіча па тэлефоне, чаму ў газеце няма спісаў, было адказана, што спісы надрукаваны. Мягка кажучы, Андрыевіча ўвялі ў зман. І толькі пад час другога званка ў рэдакцыі вымушаны былі прызнацца, што спісы ім яшчэ не перададзены з акруговай камісіі.

Па словах юрыста Брэсцкага аддзялення Праваабарончага цэнтра “Вясна” Уладзіміра Малея, па выбарчаму заканадаўству на друкаванне спісу выбарчых камісій даецца сямідзённы тэрмін. Ён заканчваецца  16 ліпеня. Чарговы нумар газеты “Голас часу” выйдзе 17-га.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства