viasna on patreon

“Полесская правда” перарвала перадвыбарчае маўчанне

2012 2012-07-16T13:34:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pinskija_vydanni-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Цікава, што газеты не было ў продажы праз шапікі гандлёвай сеткі “Брэстаблсаюздрук”, прадаўшчыцы сцвярджалі, што выданне пазначана ў накладной, але ж не было дастаўлена.

На старонках суботняга выпуску газеты № 56 ад 14.07.2012  апублікавана вялікае інтэрвью са старшынёй акруговай камісіі Пінскай сельскай выбарчай акругі №15 Валерыем Міленчуком. У артыкуле падкрэслена, што матэрыял зроблены адразу пасля абрання спадара Міленчука кіраўніком камісіі. У сваім інтэрв’ю старшыня камісіі распавёў пра этапы выбарчай кампаніі ў ПП НС Беларусі, то бок фактычна паўтарыў каляндарны план маючых адбыцца парламенцкіх выбараў. Напрыканцы свайго выступу спадар Міленчук падкрэсліў, што надыходзячыя выбары -  найважнейшая палітычная кампанія бягучага года, таму прыняць у ёй удзел – грамадзянскі абавязак кожнага з нас.

Варта дадаць, што ў гэтым жа нумары “Палеская праўда” апублікавала спіс сябраў акруговай камісіі Пінскай сельскай  выбарчай акругі № 15 з пазначэннем спосабаў іх вылучэння. У асноўным вылучалі сваіх прадстаўнікоў у камісію праўладныя грамадскія арганізацыі, працоўных калектывы грамадзяне – праз подпісы. Месцы працы сяброў камісіі сарамліва змоўчваюцца. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства