Ірыне Казулінай ня далі спаткацца з мужам ў калёніі
https://spring96.org/be/news/5435
2006
2006-11-16T10:00:00+0200
2006-11-16T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
15-га лістапада Ірына Казуліна наведала віцебскую калёнію “Віцьба-3”, дзе адбывае тэрмін і праводзіць палітычную галадоўку яе муж, былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандр Казулін. Аднак, па інфармацыі Радыё Свабода, у спатканьні з мужам Ірыне Казулінай адмовілі. Як паведаміў жанчыне доктар, які назірае за Аляксандрам Казуліным, ягоны стан здароўя “нармальны”.
Нагадаем, Аляксандр Казулін галадае з 20 кастрычніка. Ён пратэстуе супроць незаконнага, як ён лічыць, знаходжаньня пры ўладзе Аляксандра Лукашэнкі.