Пяцёра берасьцейскіх актывістаў пакараныя буйнымі штрафамі за ўдзел у Дне салідарнасьці 16 кастрычніка
https://spring96.org/be/news/5433
2006
2006-11-15T10:00:00+0200
2006-11-15T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёньня ў судзе Маскоўскага раёна г. Брэста разглядаліся адміністратыўныя справы пяцёх дэмакратычных актывістаў, абвiнавачаных ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыi на Дзень салiдарнасцi з палiтычнымi вязнямi, якая адбылася 16 кастрычнiка ў цэнтры гораду.
Як паведаміў старшыня мясцовай гарадзкой арганiзацыi Партыi БНФ Зьміцер Шыманскі, маладых людзей пакаралі адміністратыўнымі штрафамі: Андрэй Шарэнда пакараны 50 базавымі адзінкамі (1 мільён 550 тысяч рублёў), Анатоль Ярмак - 30 (930 тысяч рублёў), астатнія трое атрымалі штраф ў 20 базавых адзінак кожны.