viasna on patreon

У Яраслава Берніковіча не прынялі дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы

2012 2012-07-13T23:55:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/biernikovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яраслаў Берніковіч

Яраслаў Берніковіч

13 ліпеня Яраслаў Берніковіч звярнуўся ў акруговую камісію Наваполацкай выбарчай акругі №25, каб зарэгістраваць ініцыятыўную групу па зборы подпісаў для свайго вылучэння на кандыдата ў дэпутаты парламента. Але высветлілася, што камісія нават не завяла яшчэ журналу для рэгістрацыі, і дакументы ў яго не прынялі.

Яраслаў Берніковіч збіраецца вылучацца шляхам збору подпісаў, і таму ён зацікаўлены, каб ініцыятыўнай група была зарэгістравана як мага раней:

"Падаваць дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы можна адразу, як толькі акруговая камісія была сфармаваная, і яе праца пачалася. Сёння ў Наваполацку мяне сустрэў дзяжурны сябар камісіі Мікалай Рыбакоў. Ён сказаў, што не мае нічога супраць, і прыняў бы дакументы – каб было дзе іх зарэгістраваць. Але журнал для гэтага яшчэ не завялі, і спадар Рыбакоў мне адмовіў: як чалавек адказны, ён сказаў, што мусіць рабіць усё ў належным парадку, а не абы-як.  Мне зразумелая ягоная пазіцыя, а вось чаму няма як зарэгістравацца маёй ініцыятыўнай групе – не зразумела. Я ведаю, што многія актывісты ў іншых рэгіёнах ужо здалі дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў, і без аніякіх праблем".

Паводле Выбарчага кодэксу, рэгістрацыя ініцыятыўнай групы мусіць адбыцца на працягу пяці дзён пасля таго, як пададзена заява ад патэнцыйнага кандыдата. Чым хутчэй гэта адбудзецца, тым лепш, лічыць Яраслаў Берніковіч:

"Згодна з графікам выбарчай кампаніі,  вылучэнне кандыдатаў пачынаецца з 15-га ліпеня і працягнецца да 13 жніўня. Але ж тым, хто збіраецца балатавацца шляхам збору подпісаў, спачатку трэба зарэгістраваць ініцыятыўную грпу. У які канкрэтна тэрмін мусяць прымацца заявы наконт рэгістрацыі  ініцыятыўных груп, дакладна нідзе нічога не сказана. Таму я апынуўся ў горшым становішчы за тых, хто ўжо падаў дакументы на рэгістрацыю групы: ім могуць выдаць пасведчаннні ўжо 15-га ліпеня, і яны пачнуць збор подпісаў. Я ж мушу чакаць, бо акруговая камісія аказалася непадрыхтаванай".

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства