viasna on patreon

Жлобінская раёнка называе толькі кіраўніцтва акруговай камісіі

2012 2012-07-13T22:51:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/try.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жлобінская раённая газета “Новы дзень” у нумары за 13 ліпеня паведаміла пра склад камісіі па Жлобінскай выбарчай акрузе №40 - былі названыя старшыня, намеснік і сакратар сфармаванай камісіі. Пра астатніх сябраў ніякай інфармацыі не падаецца.

Паведамляецца, што старшынёй камісіі была абраная Ніна Захараўна Шрэйтэр (дырэктар Жлобінскага краязнаўчага музея), намеснікам старшыні – Віктар Сцяпанавіч Суруновіч (намеснік старшыні райвыканкама), сакратаром – Валянціна Васільеўна Няхай (галоўны ідэолаг райвыканкама). Кіраўніцтва камісіі раней уваходзіла ў склад раённай камісіі па выбарах прэзідэнта ў 2010 годзе. Заўважым, што іх пасады газета не паведаміла.

На першае паседжанне акруговай камісіі спрабавала трапіць доўнатэрміновы назіральнік з Жлобіна Галіна Каян, але ёй у гэтым адмовілі.

– Мне сказалі, што паколькі яшчэ не быў абраны старшыня камісіі, на паседжанні прысутнічаць нельга, таму што толькі ён прымае рашэнне аб прысутнасці іншых асобаў падчас праы камісіі, – распавядае Галіна Каян. – Але мне своечасова паведамілі ўсю неабходную інфармацыю пра сфармаваную камісію, таму ніякіх прэтэнзій з нашага боку да яе сяброў і старшыні не было.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства