viasna on patreon

Зацішша – на абласным узроўні

2012 2012-07-13T15:54:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gomielskaja_prauda_sajt.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ніводнага матэрыялу пра выбары ў Палату прадстаўнікоў не размясціў сайт абласной дзяржаўнай газеты “Гомельская праўда”. Аналагічная сітуацыя на сайтах большасці іншых дзяржаўных газет па абласцях Беларусі. Між тым, пасля абвяшчэння выбараў прайшло ўжо больш за тры тыдні.

У пошуках навін пра тое, як ідзе падрыхтоўка да выбараў на Гомельшчыне, адкрываем 13 ліпеня сайт “Гомельская праўды”. Раздзела пра выбары на сайце няма. Можа быць, атрымаецца адшукаць што-небудзь праз каляндар матэрыялаў?

Прагляд закончыўся безвынікова. З 19 чэрвеня, калі былі абвешчаны выбары, на сайце не змешчана ніводнага матэрыялу на гэту тэму.

Сайт Гомельскага аблвыканкама раздзел “Выбары 2012” мае. У ім, як звычайна на сайтах выканкамаў – спасылкі на заканадаўчыя акты. Аднак тут іх меньш, чым нават на сайтах некаторых райвыканкамаў вобласці.

Напрыклад, Рэчыцкі райвыканкам змясціў на сваім сайце больш за 15 спасылак, а Гомельскі аблвыканкам – толькі 6. Такім чынам, заходзячы на афіцыйны сайт выканкама, грамадзяне не могуць быць упэўнены, што праз яго можна азнаёміцца з усёй нарматыўнай базай адносна выбараў.

Для параўнання паглядзім, якая сітуацыя з асвятленнем выбарчай тэматыкі на інтэрнет-старонках іншых дзяржаўных газет па абласцях краіны. Спецыяльныя раздзелы стварылі толькі “Віцебскі рабочы” і “Магілёўская праўда”. А Брэсцкая “Зара”, “Гродзенская праўда” і “Мінская праўда” такіх раздзелаў не маюць, і адшукаць што-небудзь пра выбары тут праблематычна. І на сайтах абласных газет, і на сайтах аблвыканкамаў амаль не змяшчаюцца матэрыялы па-беларуску – як і ў савецкія часы, мова карэннага насельніцтва адсунутая на задні план.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства