viasna on patreon

"Мабільная" расцяжка "Свабоду Статкевічу" у Наваполацку

2012 2012-07-12T21:28:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/svabodu_statkievichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты суполкі "Свабодны рэгіён" вырашылі, што няма сэнсу пакідаць расцяжку з патрабаваннем вызваліць палітвязня мясцовым міліцыянтам. Таму вырашылі вывесіць некалькі разоў.

"Вядома, каб каго з нас затрымалі, то і расцяжку забралі б. А так – нам удалося вывесіць яе на паўгадзіны ў трох розных месцах, і яе ўбачыла большая колькасць жыхароў Наваполацку", - распавёў актывіст Яўген Парчынскі.

"Свабодны рэгіён" ужо не аднойчы заклікаў да вызвалення палітвязняў: грамадскія актывісты вывешвалі ў горадзе ўлёткі з партрэтамі зняволеных. А таксама на сайце суполкі размешчаны адрасы, на якія можна дасылаць лісты Алесю Бяляцкаму, Мікалаю Статкевічу, Паўлу Севярынцу, Сяргею Каваленку ды іншым палітыкам і грамадскім актывістам, якія цяпер знаходзяцца ў турмах і калоніях.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства