viasna on patreon

Брэсцкія ўлады засакрэцілі факт зменаў умоваў правядзення масавых мерапрыемстваў

2012 2012-07-12T17:38:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest-garvykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Брэсцкі гарвыканкам

Брэсцкі гарвыканкам

Толькі праз паўгады на афіцыйным сайце Брэсцкага гарвыканкама з’явілася інфармацыя пра рашэнне мясцовых уладаў, якім зменены парадак правядзення ў горадзе масавых мерапрыемстваў.

Яшчэ мінулай вясной брэсцкія праваабаронцы распачалі адмысловую кампанію пад назвай “Стоп 1210”, якая была скіравана на адмену рашэння гарвыканкама пад адпаведным нумарам "Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Брэсце".

Падставамі для пачатку кампаніі праваабаронцы палічылі тое, што нормы, якія ўтрымліваюцца ў гэтым дакуменце, супярэчаць беларускаму заканадаўству, міжнароднаму праву і пазбаўляюць магчымасці правядзення масавай акцыі.

Да прыкладу, гаворка ішла пра неабходнасць пры падачы заявы аб правядзенні мерапрыемства прыкласці да яе дамовы з органамі ўнутраных спраў, установай аховы здароўя і камунальным прадпрыемствам. Прычым аплата па гэтых дамовах мусіць быць праведзена яшчэ да пачатку мерапрыемства (інакш дазвол на правядзенне акцыі анулюецца). У выніку пасля ўступлення ў сілу рашэння №1210 практычна ўсе заяўленыя грамадзянамі, грамадскімі арганізацыямі ці структурамі палітычных партый масавыя мерапрыемствы ў Брэсце былі забароненыя мясцовай уладай са спасылкай на гэтыя нормы.

Праваабаронцы накіроўвалі свае звароты на гэты конт у розныя ўстановы і раптам даведаліся, што 9 студзеня 2012 года было прынята новае рашэнне. Аднак на інтэрнэт-старонцы гарвыканкама дакумент з’явіўся некалькі дзён таму.

Паводле выпраўленых нормаў, аплочваць дамовы з міліцыяй, медычнай службай і камунальнікамі трэба не напярэдадні масавай акцыі, а не пазней за 10 дзён пасля яе правядзення.    

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства