Зьмітра Дашкевіча накіруюць у Жодзінскі сьледчы ізалятар 15 лістапада
https://spring96.org/be/news/5424
2006
2006-11-14T10:00:00+0200
2006-11-14T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як стала вядома праваабарончаму цэнтру “Вясна”, заўтра ўвечары 15 лістапада, моладзевы актывіст Зьміцер Дашкевіч будзе накіраваны ў Жодзіснскі сьледчы ізалятар.
Зьміцер Дашкевіч быў затрыманы 15 верасьня 2006 году і абвінавачаны паводле арт. 193.1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (арганізацыя дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі ці ўдзел у ёй). 1 лістапада судзьдзя Ала Булаш вынесла прысуд Дашкевічу – 1,5 гады калёніі агульнага рэжыму.