viasna on patreon

Баранавічы: Заяўлены пікет у падтрымку ініцыятыўнай групы Дзмітрыя Уса

2012 2012-07-12T10:55:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gryk-baranavichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадскі актывіст Рыгор Грык (г.Баранавічы)

Грамадскі актывіст Рыгор Грык (г.Баранавічы)

Баранавіцкі грамадскі актывіст Рыгор Грык на падставе артыкула 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ў адпаведнасці з патрабаваннямі артыкулаў 4 і 5 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”, 11 ліпеня падаў у гарвыканкам заяву на правядзенне пікету супраць адмовы ў рэгістрацыі ініцыятыўнай группы Дзмітрыя Уса па збору подпісаў за ўнясенне зменаў у выбарчае заканадаўства.  

Пікет запланаваны на 28 ліпеня, з 13.00 да 14.00 гадзінаў, у Старым парку культуры і адпачынку па вуліцы Камсамольскай.

Рыгор Грык ўзяў на сабе забеспячэнне грамадскага парадку і бяспекі падчас пікету, а таксама захады па забеспячэнні медычнага абслугоўвання і ўпарадкаванні тэрыторыі па заканчэнні мерапрыемства.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства