viasna on patreon

Бабруйскі гарвыканкам тлумачыць пратэст рабочых “перадвыбарнай дзейнасцю” апазіцыі

2012 2012-07-11T17:29:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babrujski_zavod.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бабруйскі завод Трактарных дэталяў і агрэгатаў (ТДіА)

Бабруйскі завод Трактарных дэталяў і агрэгатаў (ТДіА)

Бабруйскія чыноўнікі адрэагавалі на адмову працаваць рабочых завода Трактарных дэталяў і агрэгатаў (ТДіА) тлумачэннямі на гарвыканкамаўскім сайце.

Нагадаем, 9 ліпеня вячэрняя змена зборкі трактароў адмовілася працаваць - з-за пазбаўлення 45-і адсоткаў заробку. Пры гэтым рабочыя сцвярджалі, што начальнік цэха заявіў ім: “я захацеў, я і пазбавіў”. Таксама адзін з прастэтуючых заявіў, што гэта не забастоўка.

Гэтая гісторыя выйшла далёка за межы горада, што, верагодна, падштурхнула мясцовых ідэолагаў на “супакойванне” бабруйчан. Яны надрукавалі на сайце гарвыканкама артыкул з назвай “Достойный труд - достойная оплата или как "половина завода бастовала”, у якім спісваюць забастоўку на “перадвыбарчую дзейнасць пэўных структур па зарабленню палітычных дывідэндаў”. Яны, нібыта, і зрабілі “бясплатны піяр” заводу, калі растыражыравалі навіну пра адмову брыгады працаваць. 

У артыкуле сцвярджаецца, што рабочыя абралі, ці ім параілі, тэхналогію “італьянскай забастоўкі”, і тлумачыць, што гэта такое. “Усё гэта прыводзіць да спаду прадуктыўнасці працы, аб'ёмаў вытворчасці і даходаў прадпрыемствы, такім чынам - агульнага зніжэння заработнай платы работнікаў ўсяго прадпрыемства”, - піша аўтар. І супакойвае, што “у дадзены момант канфліктная сітуацыя вырашылася”. 

Таксама ў артыкуле распавядаецца пра дасягенні і моц ТДіА, сцвярджаецца, што гэты завод у ліку лідэраў па росту заробкаў. Тут жа цытуюцца словы Лукашэнкі і фразы кшталту “сёння сацыяльна-эканамічнае развіццё роднага прадпрыемства, горада і краіны залежыць ад кожнага чалавека на сваім працоўным месцы”, ці “асобная адказнасць кладзецца на кіраўніцтва калектываў”… Яно, на думку аўтара, мусіць патрабаваць выконваць план, і наладзіць канструктыўны дыялог з працоўнымі.

Гэтая гісторыя з ТДіА “нарадзіла” і гісторыю са звальненем галоўнага ідэолага завода – Пятра Слабадчука.  “Вы мяне выбачайце, я не магу вам даць ніякай інфармацыі, таму што я больш там не працую. Усё, да пабачэньня, хлопцы. Больш мне не тэлефануйце з вашымі пытаньнямі”, - заявіў чыноўнік журналістам Радыё Свабода. Але працоўныя ТДіА мяркуюць, што ідэолаг напэўна пажартаваў, бо і сёння працягвае працаваць у звыклым рэжыме. 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства