Адменены парадак узгаднення з Мінадукацыі пытанняў накіравання навучэнцаў за мяжу
https://spring96.org/be/news/54147
2012
2012-07-11T13:00:07+0300
2012-07-11T13:00:07+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/student-1.jpg
Узгадняць пытанні накіравання грамадзян Беларусі, якія вучацца ў арганізацыях сістэмы адукацыі, на вучобу за мяжу, а таксама для ўдзелу на працягу навучальнага года ў спартыўных, культурных і іншых масавых мерапрыемствах з Міністэрствам адукацыі больш не спатрэбіцца, паведамілі ва ўпраўленні замежных сувязей Міністэрства адукацыі.
З 25 ліпеня накіраванне навучэнцаў за мяжу будзе ажыццяўляцца з пісьмовага дазволу кіраўнікоў арганізацый, у якіх яны навучаюцца.
Гэтыя дазволы будуць афармляцца ў выглядзе ўнутранага загаду або іншых распарадчых дакументаў.
Раней кіраўнікам адпаведных структур Міністэрства адукацыі штогод неабходна было ўзгадняць больш як 2,5 тыс. такіх накіраванняў.