Пінск: інфармацыя пра выбары – толькі ў друкаваных версіях газет
З пачатку абвяшчэння выбарчай кампаніі ў беларускі парламент гарадская газета “Пінскі веснік” і раённая “Полесская правда” падаюць толькі мінімальна неабходную інфармацыю па гэтай тэме.
У асноўным гэта афіцыйныя паведамленні цэнтрвыбаркама і кампіляцыя матар’ялаў БЕЛТА - аб прызначэнні даты выбараў, аб фармаванні і межах Пінскай гарадской №14 і Пінскай сельскай №15 выбарчых акругаў. Рэдакцыі газет словамі афіцыйных інфармацыйных агенцтваў запэўніваюць чытачоў, што выбары пройдуць сумленна і справядліва. Акрамя таго, “Пінскі веснік” надрукаваў Каляндарны план парламенцкіх выбараў 2012.
Аднак усю падобную інфармацыю можна прачытаць толькі ў друкаваных “Пінскім весніку” і “Полесской правде”, на інтэрнэт-старонках гэтых выданняў такіх матэрыялаў няма.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"