Cлонімскія ўлады рыхтуюць свайго кандыдата ў дэпутаты
Як стала вядома “Праваабаронцам за свабодныя выбары” ад кампетэнтнай крыніцы з Слонімскага райвыканкама, мясцовая вертыкаль ужо амаль вызначылася з кандыдатам у дэпутаты ад улады. Свой выбар выртыкальшчыкі спынілі на Але Сопікавай — дырэктары СШ № 9 г. Слоніма.
Жанчына папрацавала трохі ў школе, потым ва ўпраўленні адукацыі райвыканкама, а нядаўна яе прызначылі дырэктарам школы. І літаральна праз паўгода, у сакавіку, спадарыня Сопікава стала лаўрэатам конкурсу “Жанчына года” ў намінацыі “За лідэрства і паспяховае кіраўніцтва”. Яе партрэт з’явіўся на раённай дошцы гонару. А днямі старшыня Гродзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра ўручыў ёй прэмію “Чалавек года Гродзеншчыны”, наблізіўшы тым самым да кульмінацыйнага моманту - “абрання” яе дэпутатам беларускага парламента.
Пры гэтым варта адзначыць, што ні ў горадзе ні ў раёне пра Алу Сопікаву фактычна ніхто нічога не ведае - хіба што вучні СШ № 9 ды іх бацькі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”