viasna on patreon

Менск: АГП вылучае 10 сябраў у выбарчыя акругі, “Рух “За свабоду” - не вылучае

2012 2012-07-06T12:31:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/agp-sciagi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нягледзячы на высокі прафесіяналізм кандыдатаў, партыйцы сумняюцца, што ўсіх іх уключаць у склад акруговых выбаркамаў.

Сябры АГП вылучаныя ў палову з 20 выбарчых акругаў Менска. Паводле намесніка старшыні Менскай гарадской арганізацыі АГП Дзмітрыя Кавалгіна, пры адборы кандыдатаў акцэнт рабілі на досвед. “Большасць з абраных сябраў партыі ўжо некалькі разоў уваходзілі ў склад выбарчых камісій рознага ўзроўню, а некаторыя нават узначальвалі выбарчыя камісіі. Сярод іх нямала прафесійных юрыстаў, як, напрыклад, намеснік старшыні АГП Антаніна Кавалёва”, - адзначаецца на сайце партыі.

Але нягледзячы на высокі прафесіяналізм кандыдатаў, Кавалгін сумняецца ў тым, што большасць вылучэнцаў ад АГП будзе ўключана ў склад акруговых выбаркамаў. “Уладам патрэбныя не актыўныя прафесіяналы, а масоўка згоднікаў”, - мяркуе намеснік старшыні Менскай гарадской арганізацыі АГП.

Тым часам “Рух “За свабоду” прыняў рашэнне не вылучаць кандыдатаў на выбары і таксама не праводзіць мэтавую кампанію па вылучэнні сваіх сябраў у склад выбарчых камісіяў. Намеснік старшыні Юрась Губарэвіч адзначыў, што рух будзе актыўна ўдзельнічаць у інфармацыйнай і агітацыйнай кампаніі падчас выбараў, прысутнічаць на сустрэчах з выбаршчыкамі і падтрымліваць незалежных кандыдатаў, якія будуць балатавацца і якія па сваіх ідэях і поглядах блізкія да “Руху “За свабоду”.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства