Адбыўся допыт Паўла Красоўскага
Сёньня, 9 лістапада, у Віцебску адбыўся допыт жодзінскага актывіста Паўла Красоўскага па справе аб віцебскіх выбухах 14 і 22 верасьня 2005 году. Член сьледчай групы Вікторыя Шавярноўская паказала Красоўскаму і яго адвакату Паўлу Сапелку пастанову аб правядзеньні экспертызы двух пашпартоў падазраванага, якія былі вынятыя яшчэ 5 кастрычніка. Адзін пашпарт сапраўдны цяпер, у другім – скончыўся тэрмін дзеяньня, але ў ім стаіць віза і штампы, якія пацьвярджаюць, што падчас выбухаў у Віцебску Павал Красоўскі знаходзіўся за мяжой.
Наступны допыт па гэтай справе прызначаны на 15 лістапада, калі будзе скончаная экспертыза пашпартоў. Павал Красоўскі абавязаўся неадкладна зьяўляцца па ўсіх выкліках сьледзтва, інакш зноў будзе пасаджаны пад варту.
Падчас сёньняшняга допыту размовы пра згвалтаваньні і забойствы, у якіх таксама абвінавачваюць Красоўскага, не было.