Улады ствараюць перашкоды для рэгістрацыі ініцыятыўных груп па збору подпісаў для вылучэньня кандыдатаў у дэпутаты
4 лістапада актывіст апазіцыі Уладзімір Навасяд падаў заяву на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па збору подпісаў для вылучэння кандыдатам у дэпутаты Менскага гарадскога савета па Серабранскай выбарчай акрузе № 11. На працягу гадзіны пасля падачы заявы ўсім сябрам ініцыятыўнай групы Навасяда патэлефанавалі з тэрытарыяльнай камісіі і пацікавіліся, "ці добраахвотна яны ўвайшлі ў ініцыятыўную групу і ці разумеюць яны адказнасць дадзенага кроку".
"Сёння я быў здзіўлены, калі ў камісіі не знайшлося бланкаў заяў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп. Але беларусы прывучаныя ў паліклініку ісці са сваімі шпрыцамі, у шпіталь класціся са сваімі лыжкамі і талеркамі, таму і ў камісію я прыйшоў са сваім бланкам і ручкай. Спадзяюся, гэта не будзе ўспрынята як выкарыстанне нямэтавых сродкаў, і мне не адмовяць у рэгістрацыі групы. Што датычыцца да абтэлефаноўкі сяброў маёй ініцыятыўнай групы, то здзіўляе, як хутка гэта было зроблена", – пракаментаваў прэс-службе Хартыя-97 Уладзімір Навасяд.