viasna on patreon

Шматдзетныя бацькі патрабуюць прыцягнуць да адказнасці супрацоўніка мытні

2012 2012-07-05T12:08:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mytnja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Беларуская мытня

Беларуская мытня

Група шматдзетных і прыёмных бацькоў патрабуе прыцягнуць да адказнасці начальніка пункта мытнага афармлення “Мінская пошта”  Аляксандра Ціханавецкага , які здзейсніў адміністрацыйнае правапарушэнне, прадугледжанае арт. 5.24 КаАП – парушэнне заканадаўства аб кнізе заўвагаў і прапановаў. Калектыўны зварот накіраваны старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандру Шпілеўскаму.

Нагодай стала тое, што мытня без тлумачэння прычынаў больш за 4 месяцы не прапускае партыю спартыўнага адзення, якое паступіла для беларускіх дзяцей ад дабрачынца з Велікабрытаніі.

“Людзей адфутбольвалі адзін да аднаго, прапаноўвалі прыйсці заўтра, вадзілі за нос, усяляк цягнулі час, прапаноўвалі скарыстацца платнай паслугай. Пры гэтым супрацоўнікі мытні, у тым ліку начальнік Ціханавецкі А.М., паводзіў сябе нахабна, праяўляючы фанабэрлівасць, непавагу і абыякавасць да людзей," - утрымліваецца ў калектыўным звароце, падрыхтаваным МГА “Добрая воля”.

Пры гэтым канкрэтнага адказу, чаму пасылка затрыманая і што патрабуецца для яе атрымання, супрацоўнікі мытні не давалі. Яны таксама адмовіліся прадаставіць кнігу заўваг і прапаноў, што з'яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем, якое ў адпаведнасці з арт. 9.24 КаАП цягне на накладанне штрафу ў памеры ад 4 да 10 базавых велічынь.

Акрамя таго, бацькі мяркуюць, што на мытні можа мець месца карупцыйная схема, калі людзей спецыяльна ўводзяць у зман, а затым прапануюць скарыстацца платнай паслугай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства