Штраф за “Ігнор-2012″ - 24 базавыя велічыні
https://spring96.org/be/news/53886
2012
2012-07-05T11:12:03+0300
2012-07-05T11:12:03+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
У судзе горада Віцебска 4 ліпеня разглядалася справа затрыманага 3 ліпеня падчас распаўсюду ўлётак з заклікам байкатаваць парламентскія “выбары” маладафронтаўца Яўгена Гуцалава.
Актывіста звінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі, судовае паседжанне прайшло ў закрытым рэжыме. У выніку Яўген атрымаў два штрафы па 12 базавых велічыняў - агулам 2.4 мільёны беларускіх рублёў.