Актывісты незалежнага прафсаюзу “Граніта” вызначыліся наконт выбараў
Многія сябры суполкі незалежнага прафсаюзу на РУВП “Граніт”, што ў Мікашэвічах, збіраюцца байкатаваць выбары ў Палату прадстаўнікоў, бо не маюць ілюзіяў, што гэтая палітычная кампанія пройдзе паводле дэмакратычных нормаў. Пра гэта паведаміў старшыня прафсаюзнай суполкі Алег Стахаевіч.
Тым не менш, паводле яго словаў, прафсаюзныя актывісты маюць намер сустрэцца з кандыдатамі ў дэпутаты, каб агучыць свае прапановы і распавесці аб сітуацыі на “Граніце”. З цяперашнім дэпутатам беларускага парламенту ад Лунінецкай выбарчай акругі такога дыялога не атрымалася.
“Мы выдатна разумеем, што новага “народнага абранніка” проста прызначаць, - кажа Алег Стахаевіч. – Аднак жадаем выкарыстаць сустрэчу з такім кандыдатам, каб задаць адпаведныя пытанні і паглядзець у яго сумленныя вочы, калі яны такімі будуць”.
Лідэр прафсаюзнай суполкі лічыць неабходным выкарыстаць усе магчымыя сродкі для распаўюду праўдзівай інфарамцыі пра тое, што адбываецца на прадпрыемстве “Граніт”, бо яго цяперашні кіраўнік Эдуард Гаўрылковіч неаднаразова заяўляў пра адсутнасць канфлікту паміж працоўным калектывам і адміністрацыяй, а таксама сцвярджаў, што ніякага “незалежнага прафсаюзу” ў Мікашэвічах няма.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”