Мікалаю Аўтуховічу могуць не даць спаткання з дачкой і жонкай
https://spring96.org/be/news/53875
2012
2012-07-04T22:54:30+0300
2012-07-04T22:54:30+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Раней меркавалася, што асуджаны ваўкавыскі прадпрымальнік можа спаткацца з імі ў канцы ліпеня.
Пра верагоднасць таго, што спаткання не будзе, палітвязень напісаў у лісце на волю, паведамляе БелаПАН са спасылкай на праваабаронцу Алега Воўчака.
Па словах Воўчака, падчас апошняга спаткання Аўтуховіча з маці ў яе адмовіліся прыняць прадуктовую перадачу. Сам палітвязень лічыць, што гэтая адмова ўзнікла не проста так, а як адна з праяваў ціску на яго. Наступную перадачу ён зможа атрымаць пасля 25 ліпеня.
Нагадаем, што ў траўні 2010 года Аўтуховіча асудзілі на пяць гадоў і два месяцы пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. У калоніі яго засудзілі за парушэнне рэжыму і перавялі ў турму.