Полацк: нічога мясцовага
Полацкая аб'яднаная - гарадская і раённая газета «Полацкі веснік» пачала публікаваць матэрыялы на тэму маючых адбыцца парламенцкіх выбараў.
У двух апошніх нумарах раёнкі размешчаны матэрыялы БЕЛТА пра стварэнне выбарчых акругаў і вылучэнне прадстаўнікоў у склад камісій. Акрамя таго, надрукаваў «Полацкі веснік» і запазычанае на сайце «Народнай газеты» падрабязнае інтэрв'ю з Лідзіяй Ярмошынай. Ніводнага з гэтых артыкулаў, праўда, немагчыма знайсці на сайце газеты - ні ў рубрыцы «Актуальна», ні ў рубрыцы «Афіцыйна». Адзінае, што там ёсць - малюнак «Выбары», што нядаўна з'явіўся побач з назвай. А ўласныя матэрыялы, прысвечаныя тэме маючых адбыцца выбараў, раённая газета, мабыць, падрыхтаваць пакуль не ў стане.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"