Баранавічы: грамадскага актывіста затрымалі як злачынцу
https://spring96.org/be/news/53846
2012
2012-07-04T15:40:00+0300
2012-07-04T15:40:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/babiej_arciom.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Моладзевы актывіст Арцём Бабей 3 ліпеня быў затрыманы ў Баранавічах у афіцыйнае свята Дзень незалежнасці.
– За мной сачылі яшчэ раніцай, але затрымалі каля маладога парку па вуліцы Камсамольскай падчас праходжання турнікету. Міліцыянеры сказалі, што я падобны да нейкага злачынцы, і павялі мяне ў пастарунак па вуліцы Камсамольская,- распавёў Арцём Бабей.
Да вобшуку і агляду рэчаў далучыўся маёр Кульгавік, які год таму падчас гутаркі папярэджваў актывіста пра недапушчальнасць удзелу ў маўклівых акцыях пратэсту. У пастарунку актывіста пратрымалі каля гадзіны і адпусцілі без складання пратаколу.
Сам маладзён выказаў меркаванне, што міліцыянеры затрымалі яго прэвентыўна, каб «часам не вывесіў якой-небудзь расцяжкі ў дзяржаўнае свята».