Случчына вызначаецца з прэтэндэнтамі ў кандыдаты
Прадстаўнік грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” 39-гадовы Аляксандр Солап выказаў намер ўдзельнічаць ў парламенцкіх выбарах. Ён некалькі гадоў займаўся бізнесам - гандляваў на слуцкім рынку, пакуль не ўзніклі праблемы з кантралюючымі органамі. Гэта вымусіла яго змяніць кірунак дзейнасці. Нядаўна бізнэсоўца выкупіў некалькі будынкаў у Слуцкім і Салігорскім раёнах і збіраецца адчыніць аўтасервіс і рэабілітацыйны цэнтр.
Жанаты, бацька дваіх дзяцей. Вучыцца ў Расійскім дзяржаўным сацыяльным універсітэце па спецыяльнасці “юрыспрудэнцыя”. Беспартыйны.
“Я іду ў дэпутаты ў тым ліку дзеля таго, каб вырашаць праблемы малога і сярэдняга бізнесу ў краіне, - кажа Аляксандр. – Многія мае знаёмыя прадпрымальнікі вымушаныя былі з’ехаць на заробкі ў Расію”.
Пакуль невядома, ці вылучыць сваю кандыдатуру Інэса Кляшчук, якая была кандыдатам ад улады на мінулых выбарах.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”