viasna on patreon

Прызначаны разгляд касацыйнай скаргі Васіля Парфянкова

2012 2012-07-03T08:56:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У траўні Першамайскі суд асудзіў былога палітвязьня на паўгода арышту за парушэньне парадку адбыцьця прафіляктычнага нагляду.

«Той прысуд я абскардзіў, але нічога добрага не чакаю. Тым больш пракуратура таксама абскардзіла рашэньне, палічылі, відаць, што яшчэ мала мне далі,» — сказаў Васіль Парфянкоў карэспандэнту «Свабоды».

Удзельнік абароны Курапатаў Васіль Парфянкоў год таму быў асуджаны за Плошчу на 4 гады калёніі. Пакараньне адбываў у калёніі ў Воршы, быў памілаваны. За ўдзел ў акцыях салідарнасьці Парфянкову суд прызначыў прафіляктычны нагляд.

Пад прафіляктычным наглядам таксама знаходзяцца былыя палітвязьні Павал Вінаградаў і Уладзь Яроменак. З 21 чэрвеня Павал Вінаградаў адбывае 15 сутак адміністрацыйнага арышту ў ізалятары на Акрэсьціна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства