viasna on patreon

У Мазыры сябра АГП абскардзіў у аблсуд рашэнне пра забарону пікету за сумленныя выбары

2012 2012-07-02T16:06:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Рэпка меў намер правесці ў межах кампаніі “За сумленныя выбары без Лукашэнкі” пікет на пляцоўцы каля кірмаша “ІстПал”, які планаваўся на 15 траўня. Актывіст хацеў такім чынам абазначыць праблему інфармавання грамадзян аб адсутнасці ў Беларусі свабодных і сумленных выбараў.

26 чэрвеня суд Мазырскага раёна, судзя Н. Асадчая, не задаволіла скаргу сябра

Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзіміра Рэпка на адмову Мазырскім райвыканкамам у правядзенні масавага мерапрыемства – пікетавання.

Аднак Мазырскі райвыканкам у лісце за подпісам наменіка старшыні Фелікса Галюка паведаміў пра адмову ў правядзенні пікетавання на пляцоўцы ў шматлюдным месцы. Адмову чыноўнік матываваў тым, што заяўленае месца адносіцца да месцаў грамадскага карыстання, якія забяспечваюць жыццядзейнасць насельніцтва.

Атрымліваецца, што наяўнасць на гэтым месцы валютчыкаў і несанкцыянаваны  гандаль рознымі таварамі, агароднінай і дарамі лесу – верагодна, радыяцыйна-забруджанай прадукцыяй - кіраўнікоў Мазыра хвалюе значна менш. Большую небяспеку яны бачаць у забяспячэнні канстытуцыйных правоў і свабоды выказвання меркавання ў грамадскіх месцах. Таму гарадскія ўлады прапанавалі сп. Рэпку стары сцэнар – напісаць заяву на пікетаванне на глухім стадыёне “Спартак”.

“Накіроўваючы мяне на стадыён “Спартак” (а ён месціцца ў прыватным сектары, агароджаны вялікім плотам, трыбунай і равамі) для правядзення там пікету з запрашэннем туды грамадзянаў (як вынікае з выступу прадстаўніка райвыканкама Н. Рэберт у судзе), мяне наўмасна правакуюць на парушэнне закона, паколькі гэта ўжо будзе мітынг - іншы тып масавага мерапрыемства”, – лічыць Уладзімір Рэпка.

Раённы суд не даў належнай ацэнкі гэтаму правакацыйнаму палажэнню ў рашэнні №1202 Мазырскага райвыканкама. Суд таксама не звярнуў увагі на адсутнасць і рашэнне райвыканкама аб месцах, забароненых для правядзення масавых мерапрыемстваў.

Суд не даў тлумачэнняў наконт таго, ці можа ліст-адказ за подпісам намесніка старшыні райвыканкама быць рашэннем калегіяльнага органа – райвыканкама.

Адказы на гэтыя і іншыя пытанні Уладзімір Рэпка цяпер спадзяецца атрымаць у касацыйнай інстанцыі.

“Мазырская праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства