Ушанаванне Валовіча прайшло пад наглядам людзей у цывільным (фота)
Штогод летам слонімцы ўшановаўюць памяць аднаго з кіраўнікоў паўстання 1930-1831 гадоў супраць Расійскай імперыі Міхала Валовіча і яго паплечнікаў. Сёлета 1 ліпеня ў вёску Парэчча, дзе нарадзіўся Міхал Валовіч і дзе ўсталяваны мемарыяльны знак паўстанцам, сабаралася каля 50 чалавек са Слонімшчыны і Зэльвеншчыны.
Мерапрыемства адкрыў кіраўнік слонімскай суполкі БХД Іван Бедка. Пасля выступалі сябры іншых палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў - Іван Шэга, Барыс Кучынскі, Мікалай Ракевіч, Мікалай Барысік. У сваіх прамовах выступоўцы прыгадвалі паўстанцаў 1830-1831 гадоў, казалі пра сённяшнюю палітычную сітуацыю ў краіне, асаблівую заклапочанасць выказвалі наконт знішчэння беларускасці, роднай мовы, а таксама палітычных арыштаў. Узгадалі слонімцы і пра парламенцкія выбары - заклікалі ігнараваць і байкатаваць іх.
Увесь час за ўдзельнікамі мерапрыемства сачыў белы “жыгулёнак” з нумарамі 5536 ІА-4. З яго людзі ў цывільным здымалі на відэакамеру ўсё мерапрыемства і яго ўдзельнікаў. З машыны яны не выходзілі, але адсочвалі ўсё ад пачатку да канца.