Ягора Віняцкага запрасіліі у РУУС, каб затрымаць і адвезці на Акрэсціна
Актывісту моладзевага крыла кампаніі “Гавары праўду” “Zmena” Ягору Віняцкаму патэлефанавалі 30 чэрвеня з Першамайскага РУУСа Менска і запрасілі падыйсці а 17-00 па справе знойдзенага ноутбука. Аднак у выніку ён апынуўся ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.
Ягор Віняцкі раней падаваў у РУУС заяву па факце крадзяжу ў яго ноутбука.
На Віняцкага складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Суд адбудзецца 4-га ліпеня, нягледзячы на тое, што затрыманых маюць права ўтрымліваць ня больш за 72 гадзіны, якія скончацца ўвечары 3-га ліпеня.
Нагадаем, што 30 чэрвеня ў 7 гадзін раніцы з дома ў Сухарава забралі і адвезлі ў Фрунзенскі РУУС актывіста моладзевага крыла «Гавары праўду» «Zмена» Віталя Васількова. Супрацоўнікі міліцыі таксама “палявалі” і на іншых моладзевых актывістаў.