У Брэсцкай вобласці змяніліся межы выбарчых акругаў
У Брэсцкай вобласці вызначана 16 выбарчых акругаў - іх колькасць засталася ранейшай. Аднак, як паведамляе сайт газеты “Народная трыбуна”, межы некаторых з іх перагледжаны, бо змянілася колькасць выбаршчыкаў.
Так, у Брэсце да Пагранічнай акругі №4 дадаліся частка Маскоўскага раёна і Брэсцкі раён. У Баранавіцкую сельскую выбарчую акругу №7, акрамя Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў, далучаны горад Ганцавічы і частка Ганцавіцкага раёна, а другая яго частка аднесена да Лунінецкай выбарчай акругі № 13.
Упершыню ў дзвюх розных акругах будзе і тэрыторыя Бярозаўскага раёна. Так, горад Бяроза і частка Бярозаўскага раёна ўвойдуць у Пружанскую акругу №19, а астатнія сельсаветы і горад Белаазёрск - у Івацэвіцкую акругу № 11. Камянецкі, Жабінкаўскі і Маларыцкі раёны склалі Белавежскую выбарчую акругу №8.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"