viasna on patreon

Працяг разгляду судовай справы па іску рэдакцыі часопіса “ARCHE. Пачатак” да Міністэрства інфармацыі адбудзецца 8 лістапада а 15 гадзіне ў Вышэйшым гаспадарчым судзе

2006 2006-11-03T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння закончылася першае судовае пасяджэнне. Суддзя заслухаў бакі, выступілі сведкі. На наступнае пасяджэнне запланаваны спрэчкі бакоў.

“На мой погляд, наша пазіцыя была даволі абгрунтаванай, - выказаў свае меркаванне прэс-службе БАЖ галоўны рэдактар часопіса Валеры Булгакаў. - Выявілася, што заключэнне экспертызы Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі, на якое спасылаецца Мінінфармацыі, зроблена адпаведна дзяржстантартам. А згодна беларускаму заканадаўству, гэтыя стандартны маюць рэкамендацыйны характар, а не абавязковы. Таксама з нашага боку ў якасці эксперту выступіў загадчык аддзела тэорыі літаратуры Інстытута літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Міхась Тычына, які таксама зрабіў заключэнне аб літаратурным змесце часопіса. Ён даводзіў, што “ARCHE” не выйшаў за нармаваныя рамкі.”

Валеры Булгакаў выказаў спадзяванне, што на наступным пасяджэнні суд прыме канчатковае рашэнне.

Нагадаем, 19 верасня загадам міністра інфармацыі быў прыпынены на тры месяцы выхад часопіса “ARCHE”. Мінінфармацыі сцвярджае, што, надрукаваўшы артыкулы грамадска-палітычнага характару, часопіс змяніў тэматыку і не паведаміў аб гэтым своечасова для ўнясення адпаведнага змянення ў рэгістрацыйнае пасведчанне. Рэдакцыя часопіса “ARCHE” звярнулася ў суд з патрабаваннем да Мінінфармацыі адмяніць гэтыя папярэджанне і загад.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства