Старшыню Магілёўскай суполкі Партыі БНФ Рыгора Костусева затрымалі за тое, што ён нібыта “мачыўся ў неналежным месцы”
https://spring96.org/be/news/5366
2006
2006-11-03T10:00:00+0200
2006-11-03T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Стала вядома, што Рыгора Костусева, старшыню Магілёўскай абласной суполкі Партыі БНФ, затрымалі сёньня а 9-й раніцы калі ён выйшаў са свайго дому ў Магілёве. Костусеў накіроўваўся на вакзал, адкуль меў намер ехаць ва Украіну.
Аднак яго затрымалі і адвезьлі ў Ленінскі РАУС Магілёва, дзе склалі пратакол па арт. 156 КаАП РБ (дробнае хуліганства). У паперы было запісана, што спадар Костусеў быў затрыманы за тое, што спрабаваў памачыцца ў неналежным месцы. Аб гэтым ПЦ “Вясна” паведаміў праваабаронца Барыс Бухель.
Сёньня апазыцыйнаму дзеячу мусяць вынесьці прысуд.