viasna on patreon

У Баранавічах запланаваны рэспубліканскі мітынг

2012 2012-06-27T23:37:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/charnavus-runak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прадпрымальнік і грамадскі актывіст з Баранавічаў Мікалай Чарнавус

Прадпрымальнік і грамадскі актывіст з Баранавічаў Мікалай Чарнавус

Прадпрымальнік і грамадскі актывіст з Баранавічаў Мікалай Чарнавус падаў у гарвыканкам заяву на правядзенне рэспубліканскага мітынгу 9 ліпеня. Яго мэта - данесці да людзей, што сапраўдных выбараў у Беларусі няма як на мясцовым, так і на рэспубліканскім узроўнях.

Раней мы пісалі, што са снежня 2011 года Мікалай Чарнавус змагаецца супраць сфальсіфікаваных вынікаў выбараў у Раду кірмашу на кааператыўным рынку ў Баранавічах. Вось ужо сем месяцаў ён даводзіць пракурорам і судам, што Рада была абраная не агульным сходам прадпрымальнікаў, а прызначана гарадскімі ўладамі.

Мікалай Чарнавус адзначыў, што Брэсцкі абласны гаспадарчы суд, на які ён вельмі спадзяваўся, не вырашыў справу.

- Пасля суда мне стала зразумела, што ніхто не хоча вырашаць нашае пытанне адносна законнасці выбараў. У сувязі з тым, што на 23 верасня прызначаны парламенцкія выбары, то я вырашыў правесці рэспубліканскі мітынг і ўсім сказаць: сапраўдных выбараў у Беларусі няма - як на мясцовым, так і на рэспубліканскім узроўнях,- распавёў прадпрымальнік.

У заяве Мікалая Чарнавуса паведамляецца, што запланаваны ўдзел у мітынгу каля тысячы чалавек.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства