viasna on patreon

Распачаўся ператрус у «Крэсовіі»

2012 2012-06-27T20:48:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Распачаўся ператрус у яшчэ адным офісе Саюзу палякаў «Крэсовія».

Міліцыянты распачалі ператрус у яшчэ адным з офісаў непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў. Гэта палянійны цэнтар бізнэсу і турызму ў Горадні, які называецца «Крэсовія». Супрацоўнікі, якія яшчэ засталіся на працы, асьцерагаюцца таго, што ў іх будзе канфіскаваная кампутарная тэхніка. Ператрус адбываецца ў зьвязку з арыштам Андрэя Пачобута.
 
Саюз палякаў на Беларусі – польская грамадзкая і культурная арганізацыя, створаная ў чэрвені 1990. Сядзіба арганізацыі знаходзіцца ў Горадні.

Пасьля сканчэньня ў 2004 годзе тэрміну паўнамоцтваў старшыні Тадэвуша Кручкоўскага на VI зьездзе СПБ у сакавіку 2005 года на пасаду кіраўніка Саюзу была абрана Анжаліка Борыс. Аднак беларускія ўлады, спаслаўшыся на тое, што падчас працы зьезду былі дапушчаны пэўныя парушэньні, не прызналі яго вынікі.

27 жніўня 2005 году ў Ваўкавыску быў арганізаваны новы зьезд, на якім старшынём быў абраны – Іосіф Лучнік. Вынікі працы гэтага зьезду ўлады прызналі, аднак улады Польскай рэспублікі заявілі, што будуць падтрымліваць толькі арганізацыю Анжалікі Борыс. З таго часу беларускія палякі належаць да дзьвюх арганізацый, адна зь якіх ня мае афіцыйнай рэгістрацыі ў Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства