viasna on patreon

У Магілёве сёння нагадалі пра палітвязняў

2012 2012-06-27T16:46:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/akcyja-palitviazni-magiliou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя “Свабоду палітвязням!” у Магілёве 27 чэрвеня

Акцыя “Свабоду палітвязням!” у Магілёве 27 чэрвеня

Чарговая акцыя з заклікам “Свабоду палітвязням!” адбылася ў абласным цэнтры 27 чэрвеня. Гэтым разам актывісты “Нашага Магілёва” зладзілі распаўсюд лістовак у цэнтры горада на пешаходнай вуліцы Ленінскай.

Падчас акцыі за гадзіну было раздадзена каля тысячы ўлётак. Астатнюю частку актывісты раскідалі па паштовых скрынках 8-га мікрараёна.

Ва ўлётках распавядаецца, што ў месцах пазбаўлення волі, якія знаходзяцца на Магілёўшчыне, утрымліваецца большая частка ад агульнай колькасці палітвязняў - 7 з 13-ці. Сярод іх - экс-кандыдат у прэзідэнты, сацыял-дэмакрат Мікола Статкевіч і праваабаронца з сусветным імём Алесь Бяляцкі.

Магілёўцам прапаноўваецца даслаць лісты салідарнасці палітвязням, з гэтай мэтай ва ўлётках пазначаны адрасы месцаў утрымання палітзняволеных.

Сённяшняя акцыя праходзіла ў межах кампаніі “Беларусь без палітвязняў”, акая была арганізавана незалежным выданнем горада “Наш Магілёў”. У межах кампаніі ужо выйшла шэсць нумароў бюлетэня “Палітвязні”, а на сайце gazetanm.eu з’явілася рубрыка “Навіны палітвязняў”, якая абнаўляецца штодзённа.

Арганізатары акцыі кажуць, што праз інфармацыйную кампанію яны спрабуюць прыцягнуць увагу магілёўцаў да праблемы палітвязняў у краіне і праз грамадскае асуджэнне спрыяць іх хутчэйшаму вызваленню.



Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства