Гародня: “атака” на памяшканне, дзе працаваў Андрэй Пачобут
Стала вядома, што прадстаўнікі сілавых структураў хочуць патрапіць ў памяшканне па вуліцы Будзёнага 48 а, што ў офісным будынку з боку польскага кансуляту. Пра гэта паведаміў актывіст непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі Ігар Банцар.
Супрацоўнікі АМАПу прыйшлі ў офіс Саюза палякаў на Беларусі, паказалі пастанову на правядзенне вобшуку, падпісаную начальнікам Ленінскага РАУС горада Гродна і паведамілі, што ператрус павінен прайсці ў звязку з тым, што паводле меркавання следства ў памяшканні ёсць друкаваная прадукцыя, якая можа нанесці шкоду дзяржаве. Высветлілася, што офіс здымае на сваё імя Андрэй Пачобут, які зараз знаходзіцца ў турме. На 15-ю гадзіну супрацоўнікі сілавых структур у офіс яшчэ не патрапілі, магчыма на час ператрусу туды прывязуць самога Андрэя Пачобута.