viasna on patreon

Дзяржаўны журналіст пра апазіцыю: «опы», «кодла», «адшчапенцы»

2012 2012-06-27T14:57:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shyshkin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Галоўны рэдактар Рагачоўскай раённай газеты «Свабоднае слова» Андрэй Шышкін

Галоўны рэдактар Рагачоўскай раённай газеты «Свабоднае слова» Андрэй Шышкін

На сайце рагачоўскай раённай газеты «Свабоднае слова» з'явіўся артыкул «Сабака брэша – караван ідзе» за подпісам галоўнага рэдактара. Аўтар не саромеецца ў выразах і ацэнках датычна мясцовых актывістаў дэмакратычнага руху. «Зноў мясцовыя опы раздулі кадзіла супраць калектыву рэдакцыі», «падвышаная ўвага да нашай раёнкі з боку кучкі адшчапенцаў», «мясцовая оппаўская кодла» - так адзываецца галоўны рэдактар пра апазіцыянераў і стваральнікаў незалежнага сайта навін «Vrogacheve».

Пра свой жа калектыў Андрэй Шышкін піша, што «нас штодзённа чытаюць тысячы рагачоўцаў, а не сотня азлобленых няўдачнікаў, якія чытаюць «незалежны» прадажны сайт». Узгадаўшы канфлікт са звольненым нядаўна супрацоўнікам рэдакцыі, кіраўнік калектыву піша пра былога падначаленага, што, маўляў, ён працаваў у БРСМ, потым – у ідэалогіі, а зараз яго прадстаўляюць як барацьбіта за правы чалавека. «Ці няпраўда – як выказваюцца на форумах свядомыя – імклівая кар'ера ад застабіла да оппа?», - пытаецца галоўны рэдактар і дае былому супрацоўніку такія вызначэнні, як «перабежчык з лагера ў лагер» і «здраднік».

Вяртаючыся да тэмы звальнення супрацоўніка, Андрэй Шышкін піша: «так што чакаем суду, дзе ў чарговы раз, размазваючы па твары соплі і слёзы, пакрыўджаны оппік ... будзе адмаўляць сваю віну». Рэдактар упэўнены, што звольнены супрацоўнік будзе «прабівацца да карыта з замежнымі грантамі».

Аўтар артыкула пафасна піша, што калектыў газеты заўсёды быў адзіным, як і «зараз мы адзіны ў сваім асуджэнні і пагардзе да двудушных барацьбітоў!».

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства