viasna on patreon

Расея ня будзе заступацца за беларускіх палітвязьняў

2006 2006-11-03T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Расейскі амбасадар у Менску Аляксандар Сурыкаў сёньня адказаў на пытаньне “Свабоды”, чаму ягоная краіна адрозна ад іншых дзяржаваў-сябраў вялікай васьмёркі не выказваецца ў абарону беларускіх палітвязьняў:  “Мы не зьбіраемся ўмешвацца ва ўнутраныя справы сувэрэннай Беларусі. Беларусь ня будзе сувэрэннай, калі пад ціскам меркаваньня Расеі кагосьці вызваляць ці не арыштуюць. У вас ёсьць сваё заканадаўства, ніхто не прэтэндуе на ўмяшальніцтва ў яго. Працуйце, калі ласка. Самі выпраўляйце, каб меней саджалі, калі камусьці не падабаецца”.

Нэгатыўную рэакцыю іншых краінаў на крымінальны перасьлед апазыцыі ў Беларусі спадар Сурыкаў патлумачыў тым, што ім “не падабаецца ўлада ў Беларусі”.

Пры гэтым, адказваючы на іншае пытаньне, чаму расейская Дзярждума не ратыфікуе пагадненьня аб роўных правах грамадзянаў Беларусі й Расеі, спадар Сурыкаў падкрэсьліў, што "Беларусь — унітарная краіна, а Расея — дэмакратычная", і яе парлямэнт не паддаецца такому ж кіраваньню, як у Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства