viasna on patreon

Civil Rights Defenders пратэстуюць супраць ціску на Алеся Бяляцкага

2012 2012-06-25T12:56:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/civil-rights-defenders-logo-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Міжнародная праваабарончая арганізацыя Civil Rights Defenders глыбока занепакоеная з прычыны цяпершняга стану Алеся Бяляцкага”, — гаворыцца ў адкрытым лісце выканаўчага дырэктара арганізацыі Роберта Хорда, дасланым на адрас прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў сувязі з фактамі ціску на старшыню ПЦ “Вясна”.

“Мы атрымалі інфармацыю пра накладанне спагнанняў і дадатковых абавязкаў у дачыненні да старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага. Акрамя гэтага, супраць яго ўжытыя абмежаванні датычна працягласці спатканняў, заробку і аб’ёму перадачаў. Мы расцэньваем крымінальны пераслед і турэмнае зняволенне Алеся Бяляцкага як прамы вынік ягонай законнай праваабарончай дзейнасці і як яшчэ адзін прыклад пераследу праваабаронцаў у Беларусі”, — піша ў лісце сп. Хорд.

Civil Rights Defenders заклікаюць кіраўніка Беларусі “неадкладна і безумоўна вызваліць беларускага праваабаронцу”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства